Спадчына: Дубейка Васіль Міхайлавіч
Панядзелак, 18 Кастрычнік 2021 10:51
21 кастрычніка 2021 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Васіля Міхайлавіча Дубейкі (1961), настаўніка гісторыі, краязнаўца
Васіль Міхайлавіч Дубейка нарадзіўся 21 кастрычніка 1961 г. у в. Семігосцічы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў мясцовую сярэднюю школу. З 1985 г. жыве і працуе ў Баранавіцкім раёне. У 1987 г. завочна скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна.